Януковіч прыехаў да Мядзьведзева

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч наведвае сёньня на запрашэньне свайго расейскага калегі Дзьмітрыя Мядзьведзева горад Геленджык Краснадарскага краю Расеі для ўдзелу ў першым Украінска-расейскім міжрэгіянальным эканамічным форуме.

Чакаецца, што два лідэры абмяркуюць шэраг маштабных інфраструктурных праектаў на агульным памежжы, а таксама праблему ўрэгуляваньня мяжы паміж дзьвюмя краінамі ў керчанскай затоцы.