Галяндыя: суд над лідэрам правых

У Амстэрдаме сёньня стартуе суд над ультраправым палітыкам Гіртам Вільдэрсам, якому закідаецца распальваньне нянавісьці да мусульманаў з-за яго фільма "Фатва", у якім крытыкуецца іслам.

Калі яго віна будзе даказаная, Вілдэрсу пагражае адзін год турмы.

Вілдэрс ачольвае правую Партыю свабоды, якая, сярод іншага, прапануе ўвесьці падатак на мусульманскае традыцыйнае адзеньне.