Чавэс наведае Беларусь, Іран і Расею

Уга Чавэс

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы ў хуткім часе зьбіраецца наведаць Іран і Беларусь.

"Мы паедзем у Беларусь, каб працягнуць разгляд пагадненьняў у сфэры навукі, тэхнікі і эканомікі. Мы наведаем і Тэгеран", - цытуе Чавэса Інтэрфакс.

Ён не ўдакладніў, калі адбудуцца гэтыя візыты.

На 11 - 12 кастрычніка ў Чавэса заплянаваны візыт ў Расею.