Мядзьведзеў і Януковіч абмеркавалі падрыхтоўку да эканамічнага форуму

Падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнты Дзьмітры Мядзьведзеў і Віктар Януковіч абмеркавалі пытаньні ўзаемадзеяньня Расеі і Ўкраіны.

Як гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы расейскага прэзыдэнта,"кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя пытаньні двухбаковага ўзаемадзеяньня ў кантэксьце падрыхтоўкі да маючага адбыцца 4 кастрычніка ў горадзе Геленджыку першага расейска-ўкраінскага міжрэгіянальнага эканамічнага форуму".