Арыштаваны меркаваны саўдзельнік тэрарыста з Таймс-сквэр

Улады Пакістану арыштавалі супрацоўніка аднаго зь дзяржаўных органаў па падазрэньні ў дачыненьні да няўдалай спробы тэракту 1 траўня, калі самаробная выбухная прылада была знойдзена і абясшкоджана ў прыпаркаваным аўтамабілі ў самым шматлюдным месцы Нью-Ёрку – на плошчы Таймс-сквэр.

Пра гэта паведаміла сёньня агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на крыніцу ў пакістанскіх структурах бясьпекі.

Па дадзеных прадстаўніка службы бясьпекі, арыштаваны ў Пакістане Фэйсал Абаса зьяўляецца супрацоўнікам Рады па ісламскай ідэалёгіі – канстытуцыйнага органу, які вызначае адпаведнасьць, законаў, што прымаюцца ў краіне, палажэньням ісламу.