НАТА тлумачыць авіяўдар у Пакістане

НАТА заяўляе, што верталёт кааліцыі быў вымушаны ўвайсьці ў паветраную прастору Пакістану ў мэтах самаабароны.

Верталёт таксама нанёс удар па "некалькіх узброеных асобах", бо яго экіпаж палічыў, што зьведаў напад зь зямлі. У выніку трое вайскоўцаў пакістанскай арміі былі забітыя.