Сьвет учора і сёньня, 29-30 верасьня

Гішпанія. Удзельнік пратэстаў у Барсэлёне разьбівае вітрыну.

Гішпанія. Падчас усеагульнага страйку ў Барсэлёне пратэстоўцы падпальвалі кантэйнэры са сьмецьцем.

Польшча. Марш пратэсту супраць бюджэтных скарачэньняў перад будынкам польскага ўраду.

Латвія. Прафсаюзная дэманстрацыя перад сядзібай прэм'ер-міністра ў Рызе.

Індыя. Кашмірскі сэпаратыст падчас акцыі пратэсту супраць індыйскіх уладаў у Шрынагары. -

Расея. Афіцэр ФСБ падчас спэцапэрацыі ў Касьпійску (Дагестан).

Паўночная Карэя. Кім Чэн Ун (зьлева), якога Кім Чэн Ір (справа) на гэтым тыдні ўвёў у найвышэйшыя эшалёны ўлады.

Пакістан. Ацалелыя пасьля паводкі праплываюць міма руінаў дома ў вёсцы ў правінцыі Сіндх.

Мэксыка. Пошукі ацалелых ахвяраў апаўзьнёў у мястэчку Тляўільтальтэпэк.

Палестына. Школьнікі і патруль Камітэту народнага супраціву ў Газе.

Афганістан. Могілкі ў Кабуле, дзе пахаваныя ахвяры грамадзянскай вайны 1992-1996 гадоў.

Аўстралія. Агітацыйны постэр-графіці з заклікам да аўстралійскіх мусульманак адмовіцца ад нашэньня буркі.

Расея. Дыега Марадона падчас дабрачыннай футбольнай акцыі на даху маскоўскага ЦУМу.

Грузія. Збор вінаграду ў вёсцы Кандолі за 150 км на ўсход ад Тбілісі.