Сьвет учора і сёньня, 28-29 верасьня

Расея. Затрыманьне актывістаў руху “Салідарнасьць”, якія сьвяткавалі зьняцьце з пасады мэра Масквы Лужкова.

ЗША. Дэманстрацыя пратэсту каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку супраць вайсковай хунты ў Гвінэі.

Гішпанія. Удзельнікі ўсеагульнага страйку блякуюць галоўную магістраль Мадрыду - праспэкт Гран Вія.

Куба. Фідэль Кастра на сьвяткаваньні 50-годзьдзя Камітэтаў абароны рэвалюцыі ў Гаване.

Паўночная Карэя. Група паўночнакарэйцаў наведвае памежны пункт Панмунчжом у дэмілітарызаванай зоне.

Мэксыка. Мост каля мясцовасьці Тлакакула, пашкоджаны ў выніку залеўных дажджоў.

Мэксыка. Пацярпелыя ад апаўзьнёў жыхары мястэчка Тлаўільтальтэпэк у пошуках часовага жытла.

Панама. Перад апэрацыяй разьдзяленьня сіямскіх блізьнятаў, у якой узялі ўдзел 50 дактароў з Панамы і Аргентыны.

Беларусь. Курсанты міліцэйскай акадэміі на бульбе ў весцы Гранічы пад Радашкавічамі.

Ізраіль. “Чалавек-павук” на парадзе з нагоды юдэйскага сьвята Сукот у Ерусаліме.