Нямеччына прагаласуе па ядзерным пытаньні

Урад Нямеччыны зьбіраецца сёньня ратыфікаваць новую энэргетычную дактрыну, якая, сярод іншага, прадугледжвае павелічэньне тэрміну эксплюатацыі ядзерных рэактараў на 12 гадоў.

Сярод задачаў, якія ставяць улады – скарачэньне выкідаў парніковых газаў у атмасфэру на 80% да 2050 году.

Афіцыйны Бэрлін мяркуе, што пакуль альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі недастаткова разьвітыя, ядзерная энэргетыка ня мае альтэрнатываў.

Пляны падоўжыць тэрміны эксплюатацыі выклікалі хвалю пратэстаў у шэрагу гарадоў Нямеччыны.