Лужкоў не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку

Мэр Масквы Юры Лужкоў заявіў сёньня, што не зьбіраецца сыходзіць у адстаўку на ўласнае жаданьне.

Сёньня Лужкоў выйшаў на працу пасьля тыднёвага адпачынку, які ён правёў у Аўстрыі.

Напярэдадні вакацыяў мэра ў шэрагу СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што пасьля вяртаньня Лужкоў будзе адхілены ад пасады. Раней некалькі на некалькіх расейскіх тэлеканалах выйшлі ў эфір перадачы з рэзкай крытыкай дзейнасьці маскоўскіх уладаў.