У Горках гарэла турма

Пажар адбыўся ў цэху па вырабе драўлянага брыкету папраўчай калёніі №9 у Горках Магілёўскай вобласьці.

Пашкоджана абсталяваньне, таксама зьнішчана дзьвесьце кіляграмаў драўлянага брыкету.

Здарэньне адбылося ноччу.

Прычыны пажару, як падаюць афіцыйныя крыніцы, застаюцца невядомымі.

Ці пацярпелі ў выніку пажару людзі, не паведамляецца.