Мядзьведзеў выказаўся за хутчэйшую рэформу міліцыі

Кіраўнік Расеі сёньня сабраў кіраўнікоў сілавых ведамстваў у сваёй рэзыдэнцыі ў Горках на размову аб рэформе праваахоўных органаў Расеі. Прэзыдэнт Мядзьведзеў выказаўся за хутчэйшае прыняцьцё закону “Аб паліцыі”, які шырока абмяркоўваўся грамадзкасьцю. Паводле Мядзьведзева, зьмены не абмяжуюцца перайменаваньнем міліцыі ў паліцыю. Расейскі прэзыдэнт выказаўся за ўвядзеньне некаторых нормаў, якія існуюць у іншых краінах – напрыклад, у ЗША. Паліцэйскія ў Расеі могуць таксама неўзабаве насіць індывідуальныя жэтоны або павінны будуць тлумачыць затрыманым іх правы. Мядзьведзеў таксама прапанаваў падумаць пра магчымасьць увядзеньня практыкі, калі затрыманаму даецца права на тэлефонны званок.