Сьвет учора і сёньня, 22-23 верасьня

Філіпіны. “Разбуральная каманда” ў Кесон-Сіты выганяе жыхароў трушчобаў зь іх дамоў, якія падлягаюць зносу. -

Гішпанія. Актывісты руху “Грынпіс” пратэстуюць у Мадрыдзе супраць адкрыцьця складоў ядзерных адкідаў у краіне. -

Вугоршчына. Дэманстрацыя “Будапэшцкая крытычная маса” у Дзень без аўтамабіляў.

Малі. Вайскоўцы вярблюджай дывізіі малійскай арміі на парадзе 50-годзьдзя незалежнасьці краіны.

Вэнэсуэла. Партрэт Уга Чавэс на вуліцы Каракасу напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 26 верасьня.

Афганістан. Выдача дыплёмаў аб вайсковай падрыхтоўцы ў навучальным цэнтры афганскай арміі ў Кабуле.

Лібан. Дзеці ў бедным прадмесьці ў Трыпалі. Лібан займае 33-е месца ў сьпісе найбяднейшых краін сьвету.

Ізраіль. Памежны паліцыянт праходзіць міма комплексу мячэці Аль-Акса ў Ерусаліме.

ЗША. Генэральны сакратар ААН Пан Гі-Мун, ярданская каралева Ранія на Саміце тысячагодзьдзя ў Нью-Ёрку.

Бразылія. Экалягісты ладзяць у Сан-Паўлу пікет-пародыю на пляж паміж забруджанай ракой і аўтастрадай.

Японія. Мэдыяльная зорка Пэрыс Гілтан на такійскім лётнішчы Нарыта пасьля атрыманьня адмовы ўезду ў Японію.