"Квартэт" заклікае Ізраіль падоўжыць мараторый

Міжнародны квартэт для ўрэгуляваньня канфлікту на Блізкім Усходзе заклікаў Ізраіль падоўжыць тэрмін дзеяньня мараторыю на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях. Прадстаўнікі квартэту – ЗША, ЭЗ, Расеі і ААН – правялі нараду ў Нью-Ёрку ў кулюарах саміту ААН па барацьбе з галечай. Палестынцы пагражаюць перапыніць перамовы, як толькі мараторый будзе зьняты. Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу раней заяўляў, што не зьбіраецца яго падаўжаць.