ААН заклікае не скарачаць дапамогі бедным

Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун заклікаў багатыя нацыі не скарачаць дапамогі бедным краінам, нягледзячы на фінансавы крызіс. Заява была прымеркаваная да саміту у пытаньні змаганьня зь беднасьцю ў рамках праграмы ААН да 2015 году. Раней прэм'ер міністар Гішпаніі, якая перажывае, бюджэтны крызіс прапанаваў абмеркаваць альтэрнатыўныя шляхі фінансаваньня гуманітарных праграмаў.