У Турцыі курды падоўжылі перамір'е

У Турцыі ваяўнікі Курдзкай рабочай партыі працягнулі аднабаковае перамір'е яшчэ на тыдзень.

Групоўка, што дамагаецца большай аўтаноміі для курдаў на паўднёвым усходзе краіны, абвясьціла так званы "пэрыяд бязьдзеяньня" 13 жніўня.

Турцыя, разам з ЗША ды Эўразьвязам, лічыць Курдзкую рабочую партыю тэрарыстычнай арганізацыяй. Ахвярамі ўзброенага супрацьстаяньня з турэцкім урадам, што працягваецца з 1984 году, сталі звыш 40 тысяч чалавек, большасьць зь якіх – курды.