Дзьве гадзіны эфіру для кандыдатаў на прэзыдэнта

Лідзія Ярмошына

Кожны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі будзе мець на выступы па гадзіне эфірнага часу (два выхады ў эфір па 30 хвілінаў) на Першым Нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё.
Пра гэта паведаміла ў эфіры “АНТ” старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына.

Кандыдаты таксама могуць весьці тэле- і радыёдэбаты. "Таму, калі яны не баяцца палемікі і гатовыя падзяліцца з аўдыторыяй, то атрымаюць яшчэ і гэты час", — адзначыла Ярмошына.