Справу сьмерці Шчакачыхіна аднавілі

Сьледчы камітэт пры пракуратуры Расеі аднавіў расьсьледаваньне крымінальнай справы па факту сьмерці ў 2003 годзе аглядальніка «Новой газеты» Юр'я Шчакачыхіна. Паведамляецца, што такое рашэньне прынятае пасьля таго, як у камітэт паступіла новая інфармацыя, якая патрабуе дадатковай праверкі.

Справа Шчакачыхіна была закрытая летась. Расьсьледаваньне вялося па артыкулу «забойства». Журналіст вядомы сваімі расьсьледаваньнямі, у тым ліку пра вызваленьне палонных у Чачні. Паводле афіцыйнай вэрсіі, 54-гадовы Шчакачыхін памёр ад аляргічнага сындрому, але ў гэта калегі нябожчыка ня вераць.