Косава абмяжоўвае дыялёг з Сэрбіяй

Лідэры Косава заявілі сёньня, што не зьбіраюцца абмяркоўваць пытаньне аб сваім статусе з Сэрбіяй. Прэм'ер-міністар самаабвешчанай рэспублікі Хасім Тачы сказаў, што "працэс" вызначэньня статусу Косава "завершаны раз і назаўжды".

Раней ААН прыняла рэзалюцыю, якую супольна падрыхтавалі Бялград і ЭЗ. Дакумэнт заклікае да дыялёгу паміж Сэрбіяй і Косавам.

Генэральная асамблея ААН раней павітала рэзалюцыю, дадаўшы, што дыялёг паміж бакамі паспрыяе прагрэсу ў эўраінтэграцыі і паляпшэньню якасьці жыцьця людзей у рэгіёне.