Касьпійскі газ пойдзе ў ЭЗ без Набука

Азэрбайджан, Грузія і Румынія падпісалі сёньня пагадненьне аб стварэньні транзытнага калідору для газу з Касьпійскага мора ў краіны Эўразьвязу. Адпаведны дакумэнт падпісалі сёньня міністры энэргетыкі трох краін у часе сёньняшняга візыту ў Баку прэзыдэнтаў Грузіі Міхаіла Саакашвілі і Румыніі – Траяна Басэску.

Дамова прадугледжвае будаўніцтва тэрміналаў для звадкаванага газу Ў Грузіі і Румыніі. Паліва затым можна будзе пастаўляць па трубаправодах з Азэрбайджану ў Грузію і, далей, танкерамі ў Румынію. Праект укладаецца ў рамкі стратэгіі ЭЗ для зьмяншэньня залежнасьці ад расейскага газу.