Міліцыянтаў цікавяць чуткі пра замах на Лукашэнку

Андрэй Пачобут

У Гарадзенскім упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю па Гарадзенскай вобласьці на гэты конт правялі гутарку з журналістам Андрэям Пачобутам.
Пачобут у сваім блогу напісаў, што быў у Лідзе і пачуў ад старых бабулек, што нейкі мясцовы варажбіт прадбачвае замах на кіраўніка дзяржавы падчас бліжэйшых “Дажынак” у Лідзе.

Са слоў Андрэя Пачобута, міліцыянты былі карэктныя. Яны на поўным сур’ёзе дапытваліся - хто яму расказаў пра тое, што на «Дажынках» заб’юць Лукашэнку? Ці ведае ён невядомага дзядулю — героя чутак пра замах у Лідзе?

Дарэчы, на стале ў міліцыянта ляжаў здымак Андрэя Пачобута фармату А4. Апытаньне, зь яго слоў, было наладжанае на загад зь Менску.