Нетаньяху і Абас працягнуць перамовы

Сёньня ў ягіпецкім горадзе Шарм-аш-Шэйх пачнецца другі раўнд перамоў ізраільскага прэм’ер-міністра Беньяміна Нетаньяху і кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, якая таксама накіроўваецца ў Ягіпет, заявіла, што ўдзельнікі перамоў могуць дасягнуць дамоўленасьцяў. Клінтан таксама сказала, што Ізраілю варта працягнуць мараторый на будаўніцтва паселішчаў на Заходнім беразе.

У нядзелю Нетаньяху заявіў, што мараторый ня будзе працягнуты, аднак маштаб працаў можа быць зьменшаны. Абас папярэдзіў, што можа пакінуць перамовы, калі ізраільцяне адновяць будаўнічыя працы на акупаваных тэрыторыях.