21 чалавек выжыў у авіякатастрофе ў Вэнэсуэле

Ня меней як 13 чалавек загінулі паводле апошніх дадзеных у катастрофе пасажырскага самалёту ў Вэнэсуэле. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на кіраўніка ратавальных працаў. Выжыў 21 чалавек. Яны шпіталізаваныя, шмат хто – у цяжкім стане. На борце самалёта знаходзіліся 47 пасажыраў і 4 сябры экіпажу.

Міністар транспарту Вэнэсуэлы паведаміў, што самалёт належаў дзяржаўнай авіякампаніі і ажыцьцяўляў унутраны рэйс. Ён пацярпеў катастрофу пры заходзе на пасадку, на адлегласьці прыкладна 10 кілямэтраў ад гораду Пуэрта Ордаз, што на ўсходзе краіны. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя.