У Вэнэсуэле -- авіякатастрофа

У Вэнэсуэле пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзіліся 47 чалавек – 43 пасажыры і 4 сябры экіпажу. Пакуль не паведамляецца пра колькасьць ахвяраў і прычыны падзеньня самалёта. Міністар транспарту Вэнэсуэлы паведаміў, што самалёт належаў дзяржаўнай авіякампаніі і ажыцьцяўляў унутраны рэйс. Ён упаў неўзабаве пасьля ўзьлёту, на адлегласьці каля 10 кілямэтраў ад гораду Пуэрта Ордаз, што на ўсходзе краіны.

Паводле непацьверджаных паведамленьняў, 23 чалавекі ацалелі.