У Брытаніі плянуецца страйк

Брытанскія прафсаюзы прагаласавалі за правядзеньне ўсеагульнага страйку супраць плянаў ураду правесьці скарачэньні ў бюджэтнай сфэры. Прапанову падтрымалі ўсе дэлегаты штогадовага кангрэсу прафсаюзаў у Манчэстэры.

Афіцыйны Лёндан сьцьвярджае, што без скарачэньняў ён ня здолее скараціць дэфіцыт бюджэту.

Бюджэтны дэфіцыт Вялікай Брытаніі – адзін з найвялікшых у Эўропе.