У Пакістане з палону вызвалены брытанскі журналіст

Брытанскі журналіст Асад Курэшы быў вызвалены ў Пакістане пасьля пяцімесячнага знаходжаньня ў палоне ваеўнікоў, паведамляе агенцтва Associated Press. У прадстаўніцтве Высокага камісару Вялікабрытаніі пацьвердзілі вызваленьне журналіста, аднак нейкіх дадатковых камэнтароў пры гэтым не далі.

Курэшы быў узяты ваеўнікамі ў палон падчас спробы засьняць на камэру лідэраў руху Талібан.