У Душанбэ затрымалі падазраваных у выбуху ў начным клюбе

У сталіцы Таджыкістану Душанбэ затрыманыя двое падазраваных у арганізацыі выбуху ў начным клюбе. Як паведамілі праваахоўныя органы краіны, заведзена крымінальная справа па артыкуле "тэрарызм". Паводле ўдакладненых дадзеных, у выніку выбуху ў ноч на панядзелак пацярпелі 7 чалавек, двое зь іх шпіталізаваныя