Ваеўнікі зноў абстралялі Ізраіль

Палестынскія ваеўнікі абстралялі сёньня тэрыторыю Ізраілю. Ніхто не пацярпеў. Ракета, пушчаная з сэктару Газы, выбухнула ў заходняй частцы пустыні Нэгеў.

Радыкальная групоўка ХАМАС, што кантралюе сэктар Газы, выступае супраць наўпроставых мірных перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі, якія аднавіліся ў Вашынгтоне 2 верасьня.