Тайлянд: двое забітых у сутычцы вайскоўцаў з паўстанцамі

На поўдні Тайлянду здарылася сутычка паміж вайскоўцамі і меркаванымі мусульманскімі паўстанцамі. У выніку перастрэлкі загінула па аднаму чалавеку з абодвух бакоў. Яшчэ двое салдатаў былі параненыя падчас апэрацыі па захопе Махамада Сараі, якога падазраюць у вырабе бомбаў.

Супрацьстаяньне паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі на поўдні Тайлянду рэгулярна выліваецца ў крывавыя сутыкненьні.