Тэракт у Аўганістане

У горадзе Кандагар на поўдні Аўганістана ў выніку выбуху загінуў вядомы сьвятар Мухамад Хасан Таймуры. Ахвярамі выбуху на адной з цэнтральных плошчаў стаў яшчэ адзін чалавек, параненыя двое. Адказнасьць за тэракт ніхто на сябе не ўзяў.

Сёньня ж гуманітарная арганізацыя Oxfam абвясьціла аб тым, што прыпыняе дзейнасьць на поўначы краіны -- пасьля таго, як у правінцыі Бадашхан былі забітыя трое яе супрацоўнікаў. Іх аўтамабіль у мінулую суботу падарваўся на міну.