У Грэцыі пачаў дзейнічаць закон аб забароне курэньня ў грамадзкіх месцах

У Грэцыі, дзе прапарцыйна насельніцтву самая большая колькасьць курцоў сярод эўрапейскіх краінаў, сёньня пачаў дзейнічаць закон аб забароне курэньня ў грамадзкіх месцах. Многія ўладальнікі рэстаранаў і кафэ ў гэтай сувязі заявілі, што закон пагражае іх бізнэсу і прыгразілі, што ня будуць выконваць яго.

Прыватным асобам, якія парушылі закон, пагражае штраф да 500 эўра, а фірмам і ўстановам – да 10 тысяч эўра і адкліканьне ліцэнзіі.