У Берасьці затрымалі актывістаў руху “За свабоду”

Актывісты «Руху «За свабоду» Юры Бацук і Ігар Мішкоў былі затрыманыя сёньня ў цэнтры Берасьця за раздачу інфармацыйных улётак.

Яны распаўсюджвалі ўлёткі з тэзісамі праграмы Аляксандра Мілінкевіча і анкеты выбаршчыка. Праз 20 хвілін іх затрымалі міліцыянты і даставілі ў пастарунак.

Праваабаронца Раман Кісьляк: «Актывістаў даставілі ў Ленінскі РАУС. Тут моладзь дапыталі, зь іх узятыя тлумачэньні. Міліцыянты кажуць, што юнакі былі затрыманыя на падставе ананімнага званка грамадзян, якія паведамілі пра незаконную акцыю».