Кім Чэн Ір абмеркаваў у Кітаі ядзерную праграму КНДР

Лідэр КНДР Кім Чэн Ір заявіў пасьля сустрэчы з старшынём КНР Ху Цьзіньтао, што спадзяецца на аднаўленьне перамоваў у пытаньні паўночнакарэйскай ядзернай праграмы з удзелам міжнародных пасярэднікаў. Пра гэта пішуць кітайскія СМІ. Таксама кітайская прэса піша, што паўночнакарэйскі лідэр выказаў прыхільнасьць працэсу дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы.

Перамовы лідэраў КНР і КНДР адбыліся ў кітайскім горадзе Чанчуань. Раней паўднёвакарэйскія СМІ сьцьвярджалі, што адной з мэтаў паездкі Кім Чэн Іра ў Кітай была зарука падтрымкі пляна магчымакй перадачы ўлады аднаму з сваіх сыноў.