У Судане вызваленая закладніца

У Дарфуры на захадзе Судану сёньня вызваленая супрацоўніца амэрыканскай гуманітарнай арганізацыі, якая правяла ў палоне ў баявікоў болей як сто дзён. Паводле суданскіх уладаў, выкуп пры вызваленьні закладніцы не выплачваўся.

Сёньня ж амбасада Расеі ў Судане пацьвердзіла інфармацыю пра выкраданьне ў Дарфуры трох расейскіх пілётаў.