Лябедзька: сытуацыя для перамогі лепшая, чым у 2001 і 2006 гадах

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі заявіў, што здолеў адмовіцца ад ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах на карысьць Раманчука, бо той “больш эканаміст, чым палітык”.

Як паведамляе БелаПАН, на канфэрэнцыі дэмакратычных партый і арганізацый Менскай вобласьці Анатоль Лябедзька сказаў, што сёньня сытуацыя для перамогі апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах больш спрыяльная, чым у 2001 і 2006 гг., “аднак гэта заслуга не нашай з вамі дзейнасьці і не стратэгіі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі, а ўсясьветнага эканамічнага крызісу”, звявіў старшыня АГП.