На Кубе працягваецца адмена ільготаў

Зь верасьня 2010 году кубінскія пэнсіянэры ня змогуць купляць цыгарэты па льготнай цане. Пра гэта паведаміла афіцыйная газэта Granma.

На Кубе субсыдыя на цыгарэты складала 75% ад поўнага кошту пачкі (сярэдняя цана – 0,33 даляра). Такімі льготамі маглі скарыстацца ўсе грамадзяне старэйшыя за 55 гадоў. Праўда купіць па такім кошце можна было можна было ня больш за 4 пачкі у месяц.

Кубінскія ўлада адмянілі субсыдыі, каб зэканоміць дзяржаўныя сродкі. Акрамя таго, гэта частка пляну па адмене льгот. Так у лістападзе 2009 г. былі адмененыя субсыдыі на бульбу і гарох.