Масква і Кіеў ня могуць падзяліць мора

Масква і Кіеў пакуль ня могуць дамовіцца аб разьмежаваньні Азоўска-Керчанскай акваторыі.

Пра гэта журналістам сказаў намесьнік міністра замежных справаў Расеі Грыгорый Карасін. Ён адмовіўся ад далейшай канкрэтызацыі гэтай тэмы, дадаўшы, што бакі дамовіліся ў спакойным рэжыме працягваць пошук рашэньняў дадзенага пытаньня.