Сёньня дзень памяці Сяргея Даўлатава

U

20 гадоў таму ў Нью-Ёрку памёр пісьменьнік Сяргей Даўлатаў – адзін з найбольш адметных празаікаў 70-80-ых гадоў. У Савецкім Саюзе творы Даўлатава не выдаваліся і выйшлі толькі тады, калі пісьменьнік апынуўся ў эміграцыі.
Доўгі час Даўлатаў супрацоўнічаў з Радыё Свабода.

На сайце расейскай службы нашага радыё – відэарэпартаж зь вечарыны памяці Сяргея Даўлатава, якая адбылася дзесяць гадоў таму ў Бэрліне.