У Іраку засталося менш за 50 тыс. вайскоўцаў ЗША

Паводле амэрыканскага камандаваньня, колькасьць вайскоўцаў ЗША ў Іраку апусьцілася за адзнаку 50 тысячаў, аднак у прэс-рэлізе не паведамляецца дакладная колькасьць кантынгенту. Адразу пасьля заняцьця пасады прэзыдэнта ЗША ў 2009 годзе, Барак Абама паабяцаў, што да жніўня сёлета Злучаныя Штаты спыняць баявыя апэрацыі ў Іраку. Апошняя амэрыканская баявая брыгада пакінула Ірак на мінулым тыдні.