Пакістан дзякуе за міжнародную дапамогу

Міністар замежных спраў Пакістану Шах Махмуд Курэшы выказала падзяку міжнароднай супольнасьці за аказаную дапамогу больш чым на 800 мільёнаў даляраў ахвярам паводкі ў Пакістане. Міністар ахарактарызаваў ўзровень ахвяраваньняў як знак салідарнасьці з Пакістанам, улічваючы, што заходнія краіны зьведалі эканамічны спад і тое, што ён назваў "стомленасьць донараў". Замежныя ахвяраваньні дапамаглі забясьпечыць харчаваньнем, жыльлём і мэдычным доглядам мільёны пакістанцаў, што пацярпелі ў выніку аднаго з найбольш разбуральных стыхійных катастроф у гісторыі краіны.