Януковіч адкрые Сарочынскі кірмаш

Сарочынскі кірмаш, апеты яшчэ Мікалаем Гогалем, сёньня афіцыйна адкрыецца ў вёсцы Вялікія Сарочынцы на Украіне. Слаўны кірмаш, традыцыя якога сягае ў 19 стагодзьдзе, адрадзілі ў 60-я гады. Пазьней Леанід Кучма надаў яму статус нацыянальнага і з гэтага часу адкрываюць яго першыя асобы дзяржавы. Наведнік знойдзе тут поўныя паліцы тавараў, пачастункаў, вырабаў народных майстроў, хатнюю жыўнасьць. Кухары абяцаюць зварыць сёлета для гасьцей тысячу літраў баршчу.