Румынія высылае расейскага дыплямата

Румынскія ўлады абвясьцілі аб высылцы з краіны супрацоўніка расейскага пасольства ў Бухарэсьце. Гэта стала рэакцыяй на затрыманьне ў Маскве румынскага дыплямата Гарыэля Грэку, які падазраецца ў шпіянажы. У заяве румынскага МЗС гаворыцца, што "расейскаму боку было перададзенае рашэньне аб абвяшчэньні пэрсонай нон-грата супрацоўніка амбасады РФ у Бухарэсьце такога ж рангу, як і ў Грэку".