Нованароджаныя загінулі ў раддоме Бухарэсту

Пры выбуху ў раддоме ў Бухарэсьце ў панядзелак вечарам загінулі трое нованароджаных, якія знаходзіліся ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. Адразу пасьля выбуху ўзьнік пажар, апёкі атрымалі яшчэ восем дзяцей, пацярпелі таксама цяжарныя жанчыны. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай выбуху магла стаць няспраўная сыстэма кандыцыянэраў паветра.