Рэжысэр “Тытаніка” сьвяткуе дзень народзінаў на Байкале

Дэвід Кэмэран, які паставіў такія фільмы як “Тытанік” і “Аватар”, вырашыў адзначыць сваё 56-годзе пагружэньнем у возера Байкал у Сыбіры. Паведамляецца, што глыбіня, на якую на субмарыне пагрузіўся Кэмэран, склала 1300 мэтраў, агулам жа пад вадой рэжысэр правёў 3,5 гадзіны.

Год таму на гэтай жа падлодцы ў Байкал на глыбіню 1400 м пагружаўся расейскі віцэ-прэм’ер Уладзімер Пуцін.