Нэтаньяху прыбывае сёньня ў Грэцыю

Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньяху сёньня прыбывае з візытам у сталіцу Грэцыі. У сувязі з ускладненьнямі стасункаў з Турэччынай Ізраіль шукае сабе новых саюзьнікаў у Міжземнамор'і.

Паводле заяваў уладаў абедзьвюх краін, падчас візыту будуць абмяркоўвацца пытаньні гандлёвага супрацоўніцтва, турызму, эканоміцы, экалёгіі, а таксама ў галіне бясьпекі.