Іран зьбіраецца пазычыць 3 мільярды даляраў на фондавых рынках

Тэгеран зьбіраецца выпусьціць бонды агульным коштам каля 3 мільярдаў даляраў, каб прафінансаваць распрацоўку радовішча натуральнага газу Паўднёвы Парс, якое знаходзіцца ў іранскіх тэрытарыяльных водах Пэрсыдзкай затокі. Пра гэта паведаміла сёньня дзяржаўнае іранскае тэлебачаньне. Паведамляецца, што працэнтныя выплаты па аблігацыях складуць 16%. Экспэрты лічаць, што ў Паўднёвым Парсе знаходзяцца найбуйнейшыя залежы газу ў сьвеце. Яго запасы ацэньваюцца ў болей за 50 трыльёнаў кубічных мэтраў.