У Маскве зноў адчуваецца пах гары

Моцны пах гары сёньня раніцай адчуваецца на паўднёвым усходзе і на паўднёвым захадзе Масквы, нягледзячы на тое, што дым ад тарфяных пажараў практычна нябачны. У цэнтры расейскай сталіцы і яе і ў паўночных раёнах паветра, аднак, пакуль застаецца сьвежым

Як заявіў у пятніцу кіраўнік МНС Расеі Сяргей Шайгу, прыродныя пажары ўжо ўдалося цалкам ліквідаваць у 14 расейскіх рэгіёнах. Тым часам учора ў Мардовіі загінуў першы добраахвотнік з тых, хто цяпер дапамагае прафэсійным пажарным.