Прызначаны папскі легат на юбілей менскай катэдры

Папскім пасланьнікам на сьвяткаваньне 300-годзьдзя асьвячэньня менскай архікатэдры прызначаны кардынал Ёсіф Томка, былы прэфэкт кангрэгацыі эвангелізацыі народаў.

У сваім звароце да кардынала Ёсіфа Томкі папа Бэнэдыкт XVI папрасіў яго перадаць добрыя словы ўсім жыхарам Беларусі, якія паважліва ставяцца да касьцёла, свабоды веравызнаньня, а таксама да чалавека, як да асобы, перадае БелТА.

Сьвяточныя ўрачыстасьці пройдуць у Менску 9 кастрычніка. Іх дэвіз – "Радасьць і надзея".

Касьцёл-юбіляр быў заснаваны ордэнам езуітаў 31 ліпеня 1700 года.