Японія прынесла прабачэньні Карэі за калянізацыю

Урад Японіі сёньня выступіў з заявай, у якой прынёс прабачэньні за часы мінулага каляніяльнага праўленьня Карэйскім паўвостравам. У сваёй заяве прэм’ер-міністар Японіі Наёта Кан выказаў глыбокае шкадаваньне з нагоды пакутаў, прычыненых каляніяльным кіраваньнем Японіі з 1910 па 1945 гады. Заява была ўхваленая левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыяй Японіі на ўрадавым пасяджэньні і прымеркаваная да адзначэньня ў Паўднёвай Карэі дня вызваленьня (15 жніўня 1945 году).

Паўднёвая Карэя вітала заяву японскага ўраду, выказаўшы спадзяваньне, што гэта можна азначаць пачатак новай эры цясьнейшых сувязяў паміж дзьвума краінамі.