На поўдні Кіргізстану адмяняецца надзвычайнае становішча

Кіргіскія ўлады адмяняюць надзвычайнае становішча і камэнданцкую гадзіну на поўдні краіны. Адпаведны дэкрэт, які падпісаны сёньня прэзыдэнтам Розай Атунбаевой, пачне дзейнічаць ад 10 жніўня.

У чэрвені ў паўднёвых Ошскай і Джалал-Абадзкай абласьцях у выніку міжэтнічных сутыкненьняў загінулі сотні людзей, а сотні тысяч жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы